Аб нашай дзейнасці
"Свет, у якім няма чужых", "Развіццё праз удзел" - пад такімі дэвізамі на працягу амаль 21 года функцыянуе Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г.Віцебска.
У адпаведнасці са статутам Цэнтра:
Асноўная яго задача - ажыццяўленне на тэрыторыі Першамайскага раёна г. Віцебска:
- арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
- функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі.
Асноўнымі задачамі і напрамкамі дзейнасці цэнтра з'яўляюцца:
- удзел у адсочванні сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі Першамайскага раёна г. Віцебска;
- дыферэнцыраваны (па катэгорыях) улік грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вызначэнне неабходных ім форм сацыяльнага абслугоўвання, відаў сацыяльных паслуг;
- забеспячэнне выканання дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання;
- задавальненне патрэб грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у сацыяльных паслугах, уключаных у пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання ў рамках норм і нарматываў забяспечанасці грамадзян паслугамі дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання;
- ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, у адпаведнасці з Палажэннем аб органах апекі і папячыцельства, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1999 г. № 1676;
- прадастаўленне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнні заснавальніка;
- удзел у размеркаванні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў натуральнай форме, замежнай бязвыплатнай дапамогі, а таксама дапамогі (ахвяраванняў), атрыманай ад фізічных асоб, якая паступае ў цэнтр;
- правядзенне інфармацыйна-асветнай работы па актуальных пытаннях сацыяльнага абслугоўвання, апекі і папячыцельства ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, на тэрыторыі Першамайскага раёна г. Віцебска;
- прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
- супрацоўніцтва з арганізацыямі розных форм уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі;
- падрыхтоўка метадычных матэрыялаў на аснове практычнай дзейнасці цэнтра;
- вывучэнне, абагульненне і ўкараненне ў практыку лепшага айчыннага і замежнага вопыту сацыяльнага абслугоўвання;
- складанне і аналіз ведамаснай і іншай справаздачнасці па напрамках дзейнасці цэнтра;
- падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання;
- забеспячэнне павышэння кваліфікацыі работнікаў цэнтра;
- ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, разгляд зваротаў грамадзян;
- выкананне мерапрыемстваў дзяржаўных і абласных сацыяльных праграм, планаў;
- рэалізацыя дзяржаўнай сямейнай палітыкі;
- рэалізацыя механізму прыцягнення юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да аказання сацыяльных паслуг і рэалізацыі сацыяльных праектаў у выглядзе дзяржаўнага сацыяльнага заказу;
- рэалізацыя на тэрыторыі Першамайскага раёна г. Віцебска дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі па прадастаўленні сацыяльных ільгот і гарантый інвалідам;
- аказанне сацыяльнай падтрымкі грамадзянам.
Галоўнае - заўсёды верыць у тое, што ты робіш - і тады поспех забяспечаны!
Фірмовы буклет цэнтра за 2016 год
View the embedded image gallery online at:
https://www.tcson-help.by/be/o-tsentre/o-nashej-deyatelnosti.html#sigProIda3d984077a
https://www.tcson-help.by/be/o-tsentre/o-nashej-deyatelnosti.html#sigProIda3d984077a